Сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў А.М.Дмухайла і член Цэнтральнай камісіі І.А.Цэлікавец у складзе Місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прынялі ўдзел у нагляданні за выбарамі дэпутатаў Маджлісі намаяндагон Маджлісі Алі (ніжняй палаты парламента) Рэспублікі Таджыкістан, якія праходзілі 1 сакавіка 2020 г.
У ходзе наглядання члены Цэнтральнай камісіі сустрэліся з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі па выбарах і рэферэндумах Рэспублікі Таджыкістан, наведалі шэраг выбарчых участкаў у г. Душанбе, прынялі ўдзел у абмеркаванні і падпісанні Заявы Місіі СНД па выніках наглядання за парламенцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Таджыкістан.