16 – 18 мая 2022 года дэлегацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй І.В.Карпенкам па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі знаходзілася з рабочым візітам у Маскве.
У ходзе работы беларуская дэлегацыя вывучала інфармацыйнае суправаджэнне электаральных кампаній, падыходы да арганізацыі выбарчага працэсу ў адзіны дзень галасавання, знаёмілася з тэхнічнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца ў Расіі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
Бакі абмяняліся вопытам па пытаннях рэгістрацыі і ўліку выбаршчыкаў, арганізацыі і правядзення навучання, павышэння прававой культуры ўдзельнікаў выбарчага працэсу. Беларуская дэлегацыя падрабязна азнаёмілася з работай тэхнічных сродкаў падліку галасоў – комплексамі апрацоўкі выбарчых бюлетэняў, парадкам перадачы даных пратакола ўчастковай камісіі аб выніках галасавання ў Дзяржаўную аўтаматызаваную сістэму «Выбары», работай Інфармацыйнага і Інфармацыйна-даведачнага цэнтраў, якія ствараюцца ў электаральны перыяд ЦВК Расійскай Федэрацыі.
Дэлегацыя ЦВК Рэспублікі Беларусь таксама наведала Грамадскую палату Расійскай Федэрацыі, дзе абмяркоўваліся пытанні арганізацыі наглядання за выбарамі.