1 верасня Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў Дзераўнянскую сярэднюю школу Стаўбцоўскага раёна, дзе павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з Днём ведаў.
І.В.Карпенка ўручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта - першую кнігу "Беларусь - наша Радзіма".
Ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Дзераўнянская сярэдняя школа атрымала з нагоды свята сертыфікат на 9 тысяч беларускіх рублёў.
Разам са Старшынёй Цэнтральнай камісіі настаўнікі і школьнікі залажылі пладовы сад.