Па запрашэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі І.А.Тоўкач і галоўны спецыяліст гэтага аддзела А.В.Урбановіч прынялі ўдзел у міжнародным нагляданні за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў мясцовых кенешаў (саветаў) і рэферэндума па Канстытуцыі Кыргызскай Рэспублікі, якія адбыліся 11 красавіка 2021 г.
10 красавіка І.А.Тоўкач і А.В.Урбановіч удзельнічалі ў сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама Кыргызскай Рэспублікі, а ў дзень выбараў ажыццяўлялі нагляданне за ходам галасавання на выбарчых участках у г. Бішкеку, а таксама за падлікам галасоў на адным з участкаў.