Грамадскае абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь"
24.10.2022
Праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Праект Закона распрацаваны ў мэтах прывядзення норм выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдасканалення яго палажэнняў з улікам практыкі прымянення.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 24 кастрычніка па 2 лістапада 2022 г.